“Чэмпіянаты праходзяць – дасягненні застаюцца”: такія прапагандысцкія білборды запоўнілі ўсю Украіну пасля завяршэння Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Прымаючыя гарады здзейснілі некаторае абнаўленне грамадскага транспарта, дарог і турыстычнай інфраструктуры, і гэтаксама “белыя сланы” пустых аэрапортаў і стадыёнаў, абавязкі і разуменне, што падобных тэмпаў развіцця ў бліжэйшыя гады больш не будзе.

Прайшло некалькі год, і ўва Украіне адбылося абнаўленне палітычных эліт, з’явіўся трэнд на рэформы і небывалы воплеск грамадзянскай актыўнасці. У выніку дэцэнтралізацыі муніцыпалітэты атрымалі новыя паўнамоцтвы і рэсурсы, пачалі наперабой уводзіць партысіпацыйныя практыкі, абнаўляць транспарт і грамадскія прасторы, развіваць “разумныя” і “крэатыўныя” гарады. Наколькі гэтыя змены з’яўляюцца глыбокімі і чаго чакаць далей, падзеліцца сваімі разважаннямі Іван Вярбіцкі.

Іван Вярбіцкі – аналітык у вобласці гарадскога развіцця Аналітычнага цэнтра CEDOS (Кіеў, Украіна), рэдактар украінскай урбаністычнай платформы Mistosite.

Лекция прошла в рамках Минского урбанистического форума 2017.