Пасля 20-гадовага змагання мега-праект перакрыцця антверпенскай Кальцавой дарогі развіўся ў агульнае намаганне мясцовага і рэгіянальнага ўрадаў, грамадзянскага грамадства і архітэктурных студый па перавынахадзе будучага Антвэрпэна. Перакрыцце Кальцавой дарогі патрабуе ад горада дэмакратызацыі планавальных працэдур і падымае новыя пытанні пра будучыню мабільнасці, якасці жыцця, воднай і экалагічнай структур горада. У дадзенай лекцыі аўтар дае агляд развіцця 20 гадоў змагання, паспрабуе патлумачыць, якім чынам паўстала супраца паміж палітыкай, мясцовай адміністрацыяй і грамадзянскім грамадствам і спрабуе ў дэталях расказаць пра сучасную фазу перакрыцця Кальцавой: супольнай і міжнароднай планавальнай задачы пра тое, якім павінен паўстаць новы раён Антвэрпэна.

Сеппэ дэ Блуст — сацыёлаг і гарадскі планавальнік, рэпрэзентуе офіс Endeavour (энергічная спроба, старанне і імкненне) — сацыяльнае прадпрыемства, якое спалучае экспертызу ў архітэктуры, гарадскім / прасторавым планаванні і сацыяльную геаграфію для таго, каб кансультаваць, скіроўваць і падтрымліваць архітэктараў, планавальнікаў, НГО і муніцыпалітэты для разгортвання станоўчага сацыяльнага патэнцыялу прасторавых праектаў. Фонд Endeavour дазваляе даследаваць патэнцыял і ідэнтычнасць лакалізаваных супольнасцяў, схільных да зменаў дзеля забяспячэння станоўчага эфекту прасторавых праектаў у стадыі рэалізацыі.

Лекция прошла в рамках Минского урбанистического форума 2017.