«Чэмпіянаты праходзяць — дасягненні застаюцца»: такія прапагандысцкія білборды запоўнілі ўсю Украіну пасля завяршэння Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Прымаючыя гарады здзейснілі некаторае абнаўленне грамадскага транспарта, дарог і турыстычнай інфраструктуры, і гэтаксама «белыя сланы» пустых аэрапортаў і стадыёнаў, абавязкі і разуменне, што падобных тэмпаў развіцця ў бліжэйшыя гады больш не будзе.

Прайшло некалькі год, і ўва Украіне адбылося абнаўленне палітычных эліт, з’явіўся трэнд на рэформы і небывалы воплеск грамадзянскай актыўнасці. У выніку дэцэнтралізацыі муніцыпалітэты атрымалі новыя паўнамоцтвы і рэсурсы, пачалі наперабой уводзіць партысіпацыйныя практыкі, абнаўляць транспарт і грамадскія прасторы, развіваць «разумныя» і «крэатыўныя» гарады. Наколькі гэтыя змены з’яўляюцца глыбокімі і чаго чакаць далей, падзеліцца сваімі разважаннямі Іван Вярбіцкі.

Іван Вярбіцкі — аналітык у вобласці гарадскога развіцця Аналітычнага цэнтра CEDOS (Кіеў, Украіна), рэдактар украінскай урбаністычнай платформы Mistosite.

Лекция прошла в рамках Минского урбанистического форума 2017.