Мой горад Мінск

У пошуках чаго я знахажуся? Які мой горад? Той, самы родны, у якім я знайшоў сябе… Горад, на які я магу спадзявацца і ў якім я шукаю сябе. Чым больш птанняў, тым глыбей мы адыходдзім ад сутнасці. Я нарадзіўся ў маленькім горадзе на ўсход ад сталіцы. Мой родны горад, што мне падараваў сяброў, першае каханне і сэнс жыцця – Рагачоў. Прыгожы старажытны горад над магутным Дняпром. Але птушаня, калі вырастае, пакідае сваё маленькае гняздо.

У кожнага свой горад мары: у кагосці – Нью-Йорк, а ў кагосці – Вільня. Мінск – гэта мой город, горад, у якім я знайшоў сябе, горад у якім знайшоў сапраўднае каханне. Мінск – таксама адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, што ўпершыню згадваецца ў летапісах ужо ў 1067 годзе. Мінск мае пэўны спіс славутасцяў, наведаць якія абавязаны кожны. У першую чаргу гэта – Траецкае прадмесце. Гістарычны цэнтр старога горада… Тут захаваліся будынкі яшчэ мінулых эпохаў – сэнтыментальны гонар мінчукоў. Гэта ж тычыцца і Верхняга горада, на тэрыторыі якога размясціліся Ратуша, кафедральны касцёл Святой Панны Марыі ды іншыя старадаўнія будынкі. З невялікай пляцоўкі Верхняга горада адкрываецца выдатны від на Ніжні горад – на Нямігу і найноўшы праспект Пераможцаў, што ўсё яшчэ будуецца проста на нашых вачах, а трохі ў баку знаходзіцца Ракаўскае прадмесце – гэта самы ацалелы стары раён сталіцы.

Гуляючы па вузкіх завулках Траецкага прадмесця, або па старых вуліцах у цэнтры горада, непрыкметна апускаешся ў атмасферу сапраўднага Менска – старажытнага і ў той жа час цалкам сучаснага. Я спрычыняюся да яго, да ягонае сутнасці, і, адначасна, станаўлюся сведкам ягонага росту, сталеючы разам з ім.

На жаль Мінск, які разбураўся і перарабляўся не па сваёй волі, ня здолеў абараніць усю сваю колішнюю прыгажосць ад розных деячаў, якія перабудоўвалі яго і прычэсвалі, як і ўсю краіну на адзіный капыл – сталінскій ампір. Але, я спадзяюся на цябе! Мінск, ты назаўседы будешеш маім горадам! Number one.