Спампаваць кнігу у фармаце pdf (53Mb)
Кніга «Як стварыць горад для ўсіх?» прапануе вам 8 простых і цікавых гісторый пра людзей розных сацыяльных груп. Архітэктар Эрык і архітэктарка Сафія раскажуць нам гісторыі дзяўчынкі, бацькоў, сталай жанчыны, сямейнай пары, дзяцей і звычайных гараджан і гараджанак, якія карыстаюцца грамадскімі прасторамі горада. З іх дапамогай мы ўспомнім штодзённыя сітуацыі, калі дызайн па змоўчанні можа ствараць значныя перашкоды.
Таксама кніга прапануе рашэнні, дзякуючы якім прадуманы дызайн можа спрыяць паляпшэнню якасці гарадскога жыцця і пры гэтым — без значных выдаткаў. Нашая публікацыя адрасаваная архітэктар_кам, прафесіянал_кам у галіне гарадскога планавання, антрапалаг_іням, палітыкам — мужчынам і жанчынам — і ўсім зацікаўленым у развіцці твайго горада. Мы спадзяемся, што яна паспрыяе глыбейшаму разуменню таго, як дызайн уплывае на нашае штодзённае жыццё. Мы таксама спадзяемся, што нашая чытанка падасца вам забаўляльнай, зацікавіць вас, і вы параіце яе іншым.
Ева ван дэ Ракт (Eva van de Rakt), дырэктарка пражскага аддзялення Фонду імя Генрыха Бёля;
Мілата Сідарава (Milota Sidorova), незалежная экспертка, сузаснавальніца і дырэктарка аб’яднання «WSP Прага»;
Здэнка Ламелава (Zdenka Lammelova), каардынатарка праграм пражскага аддзялення Фонду імя Генрыха Бёля
Аўтаркі: Мілата Сідарава, Здэнка Ламелава, Алеўтына Байнакава, Вераніка Файманава, Міха Мазіні, Крысціна Стара
Ілюстратарка: Андрэа Сафарыкава http://andreasafarikova.com/
Графічны дызайн: Катарына Дорчакава
Над перакладам працавалі: Людміла Слівінская, Вера Сысоева
Рэдактура і карэктура перакладу: Андрэй Карпека, Кацярына Маціеўская
Вёрстка перакладу: Ірына Круковіч
Пераклад здзейснены Мінскай урбаністычнай платформай.
Будет ли оплачиваться проезд иногородним участникам?
Можете пожалуйста пояснить что именно вы имеете в виду? Какое мероприятие вас интересует?
Если имеется в виду конференция 29.11.2019, то к сожалению участникам оплатить проезд мы не имеем возможности.
Если есть другие вопросы по поводу предстоящей конференции, с радостью ответим на все письма, отправленные по адресу minskurban@gmail.com