Новы век тэхналогій, новыя парадыгмы, новыя трэнды і новыя стандарты жыцця ў гарадах — усе гэтыя з’явы прымушаюць нас задумацца, а што будзе далей з нашымі гарадамі? Гарадамі, у якіх жывём мы, у якіх жывуць нашы блізкія? Якая будучыня чакае малыя гарады, ці выжывуць яны ў новай суровай рэчаіснасці?

Адказы пачынаюць складацца толькі тады, калі мы пачынаем разбіраць нашы дзеянні па дэталях, па хвілінах. Калі мы пачынаем лічыць, чаго ж вартае жыццё чалавека ў горадзе, колькі каштуе час чалавека, яго здароўе. Постіндустрыялізацыя прывяла нас да новых фарматаў эканомікі, у якой ужо кожны гараджанін, кожная гарадская супольнасць, хай і маленькая, іграе вялікую ролю ў глабальнай эканоміцы.

Як можна паўплываць на развіццё гарадоў, засноўваючыся на патрэбе насельніцтва, вызначаючы попыт на мабільнасць? Што такое ўстойлівае развіццё, якая роля адведзена даступнаму асяроддзю ў гарадской эканоміцы, і чаму трэба ўважліва ставіццада спосабаў перасоўвання гараджан? На гэтыя і не толькі гэтыя пытанні, можна будзе паразважаць з адмысловымгосцем з Санкт Пецярбурга Андрэем Касцючэнкам.

Андрэй Касцючэнка — IT дырэктар Нацыянальнай гільдыі горадабудаўнікоў, галоўны інжынер праектаў ЗАТ «Пецярбургскі НИПИГрад», навуковы супрацоўнік Цэнтра транспартных тэхналогій.

Лекция прошла в рамках Минского урбанистического форума 2017.